Турбізнес звярнуўся за тлумачэннямі да кіраўніка мінздароўя, каб зразумець, як працаваць у сезон адпачынкаў

Прадстаўнікі турыстычнага бізнесу апынуліся ў сітуацыі, калі не зразумелымі застаюцца шэраг момантаў арганізацыі адпачынкаў. Рэспубліканскі Саюз турыстычных арганізацыяў сфармуляваў асноўныя пытанні і накіраваў ліст на адрас міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка.

Прадстаўнікі турбізнесу Беларусі адзначаюць, што ў шэрагу краінаў ужо вядома, як будзе функцыянаваць турыстычная сфера гэтым летам. У Беларусі ж няма каранціну, але пытанняў шмат. Напрыклад, ці неабходнае дыстанцыяванне пасажыраў у аўтобусах? Ці неабходныя нейкія адмысловыя рэкамендацыі для ўязных турыстаў? Да гэтага часу ў краіне захоўваецца правіла 14-дзённага каранціну для ўсіх, хто прыбывае з-за мяжы.

Турбізнес прызнае, што сёлета сезон адпачынкаў будзе надзвычай складаным.

«Рэспубліканскі Саюз турыстычных арганізацыяў падкрэслівае, што пытанні перамяшчэння грамадзянаў – як з-за мяжы, так і за мяжу – гэта не асабліва праблемы турбізнесу і асабістых падарожжаў. Эканоміка ў цэлым таксама завязана на дзелавых паездках, таму распрацоўваць пратаколы перамяшчэнняў трэба ўжо сёння», – гаворыцца ў звароце да Уладзіміра Караніка.

Замест Балгарыі – Вілейскае вадасховішча. Што будзе з летнім адпачынкам беларусаў?

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны