Туман, галалёд і аранжавы ўзровень небяспекі, але да пятніцы будзе цёпла


18 снежня надвор’е будзе вызначаць цёплая паветраная маса. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу і ў першай палове дня 18 снежня на большай частцы краіны будзе туман. Ноччу чакаецца ад нуля да пяці градусаў цяпла. Днём чакаецца ад пяці да 11 вышэй за нуль.

У чацвер 19 снежня воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці невялікі дождж, мокры снег. Тэмпература паветра ноччу ад – 1 да + 4 градусаў, днём чакаецца ад аднаго, да сямі вышэй за нуль.

20 снежня ў пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Пераважна без ападкаў. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу ад нуля да мінус пяці, на паўднёвым захадзе, да трох градусаў цяпла. Днём чакаецца ад – 2 да + 4, у паўднёва-заходніх раёнах краіны да + 7 градусаў.

Hавiны
Пераломы і расцяжэнні: 500 менчукоў сталі ахвярамі галалёдзіцы
2018.12.10 11:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў