«Цытуё сваё!»: беларускіх класікаў разабралі на афарызмы


Ад Еўфрасінні Полацкай да Валянціна Акудовіча. У Менску прадставілі айчынны збор выразаў вядомых беларусаў.

«Сімфонія розуму», «Пярліны мудрасці» – гэтыя савецкія выданні выслоўяў сусветных класікаў знойдуцца ў дамашняй бібліятэцы бадай кожнай сям’і. Цяпер у беларусаў ёсць свая кніга з афарызмамі на розныя выпадкі жыцця: на роднай мове і ад вядомых суайчыннікаў.[/vc_column_text][vc_column_text]У квадратнай кніжыцы чытач знойдзе больш за 250 выслоўяў, аб’яднаных у розныя тэмы.

Некаторыя афарызмы добра вядомыя са школьнай праграмы: яны паходзяць з прадмоваў Францішка Скарыны да ягоных выданняў Бібліі або з класічных раманаў Уладзіміра Караткевіча.[/vc_column_text][vc_single_image image=”107576″ img_size=”large”][vc_column_text]Частка выразаў для шырокай публікі будзе хутчэй у навіну: яны належаць сучасным інтэлектуалам Уладзіміру Мацкевічу, Валянціну Акудовічу, Ірыне Дубянецкай.

Дзясяткі выслоўяў будуць нагадваць чытачам забароненыя цэнзурай прозвішчы: паэткі-дысідэнткі Ларысы Геніюш, апостальскага візітатара для грэка-каталікоў замежжа а. Аляксандра Надсана, палітыка Зянона Пазьняка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”107580″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Мысленне – рэч, да якой можна падыходзіць талакой», – сцвярджае каардынатар кампаніі «Цытуй сваё!» Таццяна Вадалажская.

У стварэнні беларускага зборніка мудрых думак прынялі ўдзел некалькі грамадскіх ініцыятываў: Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь«, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!«, Беларускі калегіум, курсы «Мова Нанова».[/vc_column_text][vc_single_image image=”107587″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]На мерапрыемствах гэтых ініцыятываў зборнік «Цытуй сваё!» будзе распаўсюджвацца бясплатна.

Гуртам збіралі грошы на выданне кніжкі: праз краўдфандынгавую платформу «Талакошт». За месяц больш за 80 чалавек сабралі амаль 30 мільёнаў рублёў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”107566″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Чалавек, які носіць такую саколку, хоча паказаць, што ён вельмі разумны», – вядоўца прэзентацыі і аўтар некалькіх цытатаў зборніка Андрэй Хадановіч гаворыць пра сайт Sakolki.

Адсюль любы жадаючы можа спампаваць афарызм ды надрукаваць яго на кашульцы. Графічныя выявы выслоўяў зрабілі мастакі з дызайнерамі пад час пленэру на хутары «Вайцюшкі».

Ініцыятары кампаніі «Цытуё сваё!» спадзяюцца выпусціць разумныя думкі знакамітых беларусаў на вуліцы і ўсеагульнае абмеркаванне.

Х. М.

Стужка навінаў