Цытаты з «Мужыцкай праўды» і беларускамоўнае меню: на Зыбіцкай адкрылі бар «Kalinoŭski»


Новы бар у патрыятычным стылі з’явіўся на вуліцы Зыбіцкай у Менску. Сцены там упрыгожваюць цытаты з «Мужыцкай праўды» і партрэты Кастуся Каліноўскага, а ў кактэйльным меню можна ўбачыць назвы месяцаў па-беларуску.

Менскі прадпрымальнік Аляксей Славута адкрыў бар на месцы былой бургернай кавярні. Усё аздабленне ўнутры – на беларускай мове. На століках – вазы з каласкамі. Святло ў памяшканні няяркае, трошкі прыглушанае.

Меню называецца «Кактэльная праўда» – па аналогіі з «Мужыцкай праўдай» – і прапануе аўтарскія кактэйлі з назвамі месяцаў: красавік, сакавік, травень і г.д. Таксама там можа пакаштаваць настойкі «на сваім» і безалкагольныя напоі ўласнай вытворчасці.

Некаторыя менчукі ўжо паспелі наведаць бар і выкласці фота ў сацсетках.

Дызайн «Каліноўскага» адназначна спадабаецца аматарам прыгожых здымкаў у інстаграм.

КА belsat.eu

Стужка навінаў