Фільм экс-вядоўцы «Белсату» перамог у нацыянальным конкурсе «Лістападу»

ВІДЭА

9 лістапада ў менскім кінатэатры «Масква» прайшла цырымонія закрыцця XXV кінафестывалю «Лістапад». Падчас цырымоніі назвалі пераможцаў юбілейнага фестывалю.

Пераможцам скандальнага нацыянальнага конкурсу у катэгорыі «гульнявое кіно» стала стужка «Дачка» рэжысёркі Мары Тамковіч. Галоўным прэтэндэнтам на ўзнагароду ў нацконкурсе ў гэтай катэгорыі лічыўся фільм «Крышталь» Дар’і Жук, высунуты ад Беларусі на прэмію «Оскар».

Мара Тамковіч – рэжысёрка, сцэнарыстка, журналістка. Раней працавала вядоўцай праграмы «Тыдзень у Аб’ектыве» на нашым тэлеканале. Аўтарка дакументальных і гульнявых фільмаў, якія паказваліся ў Гдыні, Кракаве, Тэль-Авіве, Нью-Ёрку, Лондане ды Маскве.

У катэгорыі «дакументальнае кіно» у тым жа нацконкурсе перамог фільм «Песні для Кіта» Руслана Фядотава.

Найлепшай «анімацыяй» у нацыянальным конкурсе журы назвала працу Наталлі Дарвінай «Лагодны воўк».

Гран-пры (золата) XXV кінафестывалю «Лістапад» атрымаў фільм рэжысёра Раду Жудэ «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары».

У асноўным конкурсе дакументальнага кіно перамагла стужка Алісы Каваленкі «Хатнія гульні», якая паўстала пры ўдзеле «Белсату».

Прыз глядацкіх сімпатый «за лепшы гульнявы фільм» атрымала стужка «Юлі» Ісіяр Больяін (Іспанія, Вялікая Брытанія, Нямеччына). Сярод дакументальных фільмаў гледачам больш за ўсё спадабаўся «Праект «Бабуля» Балінта Рэвеса.

«Новыя галасы – Прыз ФІПРЭСІ» за лепшы дэбют атрымала стужка «Пакаёўка» мексіканскай рэжысёркі Лілы Авілэс.

Больш інфармацыі пра фільмы ды іншых прызёраў «Лістападу» можна знайсці ТУТ.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары