Цёпла, але мокра: надвор'е на нядзелю


19 чэрвеня ў Беларусі будзе спякотна, але пройдуць навальніцы.

Метэаролагі кажуць, што ў нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, але ўдзень па паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У некаторых раёнах Берасцейшчыны максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў.

Уначы і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман. Вецер слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9–15 градусаў, месцамі 16–17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе ад 24 да 30 градусаў вышэй за нуль.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў