Цыгарэты, бензін, сувязь: што даражэе ў Беларусі з 1 снежня?


З 1 снежня беларусаў і Беларусь чакае шэраг новаўвядзенняў. Мы паглядзелі, што змяняецца з гэтага дня ў краіне.

Бензін даражэе

З 1 снежня бензін і дызельнае паліва ў Беларусі падаражэлі на адну капейку. Кошт 92-га бензіну цяпер складае 1 руб. 60 кап., 95-га – 1 руб. 70 кап., 98-га – 1 руб. 92 кап. Падаражэла і дызельнае паліва – да 1 руб. 70 кап. З пачатку году АІ 92 падаражэў на 17 капеек (на 10,6 %), АІ 95 і дызельнае паліва – на 16 капеек (на 9,4 %).

Hавiны
У Беларусі падаражэў бензін. З пачатку году – на 10 %
2019.12.01 06:28

Цыгарэты даражэюць

Змяняюцца і цэны на цыгарэты. Гэтак, на 5 капеек падаражэлі некаторыя віды «Pall Mall», «Rothmans», «Kent», «L&M», «Bond Street», «Monte Carlo» і іншых, на 10 капеек – «Vogue», «Dunhill» ды іншыя. На 1-4 капейкі даражэй сталі асобныя маркі «Карона», «Форт».

Таксама з’явяліся некалькі новых марак цыгарэт «Карона» і «Monte Carlo».

Сувязь даражэе

Правайдар «A1» з 1 снежня змяніў умовы абслугоўвання некаторых тарыфаў. На большасці тарыфных планаў для фізічных асоб, якія зʼявіліся ў 2019 годзе, пашыраны пакет паслуг, які ўключаны ў абаненцкую плату: павялічаны абʼём інтэрнэт-трафіку, колькасць SMS або дададзеныя опцыі безлімітнага выкарыстання дадатковых паслуг.

Разам з тым змяніўся кошт абаненцкай платы, хвілін, SMS, звыш уключаных у абаненцкую плату, дадатковых паслуг некаторых тарыфаў.

Беларусь павышае мыты на нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня павысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай ЕАЭС.

Гэтак, стаўка экспартнага мыта на сырую нафту склала $ 90,5 за 1 т (была $ 88,3), на прамагонны бензін – да $ 49,7 за 1 т (было $ 48,5). На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя алівы мыта вырасла да $ 27,1 за 1 т (была $ 26,4).

На дарогах Беларусі

З 1 снежня пашыраная і сетка платных дарог у Беларусі. Да яе далучылі рэканструяваны ўчастак аўтамабільнай дарогі М6 / Е28 Менск – Горадня – мяжа Польшчы (Брузгі) з 134-га па 196-ы км.

Таксама з сённяшняга дня супрацоўнікі ДАІ будуць у першую чаргу звяртаць увагу на шыны, у якія «абутыя» аўтамабілі. З пачаткам зімы ўсе транспартныя сродкі павінны быць абсталяваныя зімовымі шынамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў