Цяпер яго завуць Пельмень: расеец памяняў імя і прозвішча, каб выйграць два цэнтнеры пельменяў


18-гадовы Раман Грошэў з гораду Троіцк памяняў імя і прозвішча на «Пельмень Марселевич Кондольский».

Маладзён пайшоў на гэты смелы крок, каб выканаць умовы конкурсу мясцовага вытворцы пельменяў.

«У сацсетках я выпадкова ўбачыў запіс ад кампаніі «Кондольский продукт», дзе яны разыгрывалі 200 кілаграмаў пельменяў. Я прачытаў умовы, параіўся з братам, які быў не супраць, і вырашыў паспрабаваць», – цытуе Пельменя паблік «Типичный Челябинск».

Кампанія ўжо звязалася з хлопцам. Ён перамог у конурсе і неўзабаве атрымае 200 кг пельменяў.

Hавiны
Сын кіраўніка МЗС Беларусі: Пельмені – гэта найлепшае, што вынайшла чалавецтва!
2019.04.05 17:09

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў