Цяпер кожны ў Расеі можа стаць «замежным агентам». Пуцін падпісаў адпаведны закон


Уладзімір Пуцін падпісаў закон пра фізічных асобах – «замежных агентах». Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі.

Закон прайшоў усе прыступкі ўзгаднення. 21 лістапада яго прыняла Дзяржаўная дума Расеі, а ўжо 25 лістапада ўхваліў Савет Федэрацыі.

Закон пра «замежных агентаў» дазваляе прысвойваць гэты статус фізічным асобам, якія прымаюць удзел у стварэнні «СМІ-замежных агентаў», або распаўсюджваюць іх навіны і пры гэтым атрымліваюць грошы з-за мяжы. Статус «замежных агентаў» прысвойваецца як расейцам, гэтак і замежнікам.

Праваабаронцы, дзеячы культуры і навукі заклікалі Уладзіміра Пуціна не падпісваць закон аб фізасобах – «замежных агентах». Яны назвалі дакумент «юрыдычна абсурдным і загадзя антыканстытуцыйным». Адкрыты зварот да Пуціна падпісалі 60 чалавек, піша meduza.

Задушить штрафами. Как в Москве судят «Мемориал»?

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары