Цяпер «Apple» будзе ведаць ваш менструальны цыкл, а «iPhone 11» абзавёўся трыма камерамі


10 верасня падчас штогадовай восеньскай канферэнцыі «Apple» адбылася прэзентацыя «Apple Watch Series 5» і «iPhone 11».

Новы гадзіннік «Apple Watch Series 5» будзе каштаваць ад $ 199 да $ 499. Смартўоч будзе выпускацца ў алюмініевым, тытанавым ды керамічным корпусе.

«Apple Watch Series 5» абзавёўся прыкладаннем «Cycle Tracking», якое дазволіць запісваць інфармацыю пра менструальны цыкл і вокны фертыльнасці (момант, калі можна зацяжарыць). Гадзіннік будзе паведамляць яго ўладальнікам пра няправільнае біццё сэрца, што ў некаторых выпадках можа ўратаваць жыццё. Апроч таго, ён будзе сачыць за ўзроўнем навакольнага шуму і папярэджваць пра патэнцыйныя пагрозы для вашых вушэй.

Таксама кампанія «Apple» прэзентавала новы «iPhone 11» з трыма камерамі і шырокавугольным аб’ектывам. Кожная з камер мае па 12 мегапікселяў. Мінімальны кошт новага смартфона ад «Apple» – $ 699. Максімальны – $ 1099.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што шэраг з «навінак» ад «Apple» ужо даступныя ўладальнікам смартфонаў і смартўоч з сістэмаю «Android».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў