Цяпер афіцыйна. З 1 студзеня вырасце базавая велічыня


Беларускі ўрад зацвердзіў павелічэнне базавай велічыні з новага, 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Савету Міністраў.

Паводле пастановы Саўміну ад 13 снежня № 861, з 1 студзеня базавая велічыня ў Беларусі складзе 27 рублёў супраць сённяшніх 25,5.

З прапановай павысіць базавую велічыню выступілі Міністэрства фінансаў. З ростам базавай павялічыцца памер некаторых сацыяльных выплат і штрафаў.

Hавiны
Мінфін прапанаваў павялічыць базавую велічыню. Могуць вырасці штрафы і сацыяльныя выплаты
2019.12.12 15:04

Таксама з 1 студзеня базавая стаўка для аплаты працы бюджэтнікаў усталёўваецца ў памеры 185 рублёў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савету Міністраў ад 13 снежня № 862.

Дакумент прыняты на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы ад 18 студзеня № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацыяў».

Hавiны
Змяняецца схема налічэння заробкаў бюджэтнікам
2019.01.18 17:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў