Цяпер афіцыйна: сцягі на вокнах – гэта масавыя мерапрыемствы

Міліцыянты ў Менску заявілі, што цяпер вывешванне незарэгістраванай сімволікі з’яўляецца парушэннем заканадаўства і за гэта цяпер жыхароў чакае адміністрацыйная адказнасць, піша БелТА.

Міліцыянты ГУУС Менгарвыканкаму заявілі, што цяпер жыхары кватэраў, якія вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, зʼяўляюцца правапарушальнікамі.

«У выпадку паступлення ў аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльных РУУС Менску заяваў і паведамленняў грамадзянаў, а таксама пры непасрэдным выяўленні працаўнікамі аддзелу ўнутраных справаў фактаў размяшчэння на фасадах жылых дамоў, у тым ліку вокнах, балконах і лоджыях сцягоў бел-чырвона-белага колераў, якія не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, гэтыя факты будуць неадкладна фіксавацца для правядзення правярання ў адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях», – распавялі ў ГУУС.

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году. Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Міліцыянты заяўляюць, што вывешванне незарэгістраванай сімволікі зʼяўляецца парушэннем арт. 10 закону «Аб масавых мерапрыемствах» і будуць лічыць гэта як правядзенне масавага мерапрыемства (пікетаванне).

«За што, у выпадку адсутнасці адпаведнага дазволу Менгарвыканкаму, у адпаведнасці з ч.1 арт.23.34 КаАП прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт», – адзначылі міліцыянты.

На сённяшні дзень у Менску міліцыянты склалі больш за 20 адміністрацыйных пратаколаў за вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў і накіравалі іх у суд.

Раней у межах змагання з бел-чырвона-белым сцягам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў стварыла пастанову, паводле якой вывешванне на будынках гаручай тканіны зʼяўляецца парушэннем, за што прадугледжваецца штраф.

«Мяне затрымлівалі на вачах у вучняў». Настаўніцу з Белаазёрску асудзілі ды пагражаюць звольніць за «амаральныя паводзіны»

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў.

Hавiны