Цягнікі ва Украіну даражэюць на 16–29 %

З 27 красавіка павялічваецца кошт праезду пасажыраў у цягніках паміж Беларуссю і Украінаю. Як паведамілі ў «Беларускай чыгунцы», такое рашэнне прыняла «Укрзалізниця». Падаражэнне распаўсюджваецца на маршруты паміж Украінаю ды краінамі СНД, Балтыі і Грузіяй.