Цягнікі ва Украіну даражэюць на 16–29 %


З 27 красавіка павялічваецца кошт праезду пасажыраў у цягніках паміж Беларуссю і Украінаю. Як паведамілі ў «Беларускай чыгунцы», такое рашэнне прыняла «Укрзалізниця». Падаражэнне распаўсюджваецца на маршруты паміж Украінаю ды краінамі СНД, Балтыі і Грузіяй.

Агульны кошт праезду ў міжнародных зносінах Беларусь – Украіна павялічыцца на 16–29 % у залежнасці ад адлегласці накіравання пасажыраў па тэрыторыі Украіны і катэгорыі вагонаў.

Hавiны
Нацбанк: З другога паўгоддзя інфляцыя запаволіцца
2019.04.24 16:58

Гэтак, кошт праезду ў фірменным цягніку № 86 Менск – Кіеў у купэйным вагоне (без рацыёну харчавання) павялічыцца на 16 % (20 руб. 72 кап.) да 154 руб. 35 кап., у плацкартным вагоне – на 16 % (13 руб. 7 кап.) да 95 руб. 99 кап.

Праезд у хуткім цягніку № 94 Менск – Адэса ў купэйным вагоне павялічыцца на 29 % (54 руб. 80 кап.) да 243 руб. 74 кап., у плацкартным вагоне – на 29% (34 руб. 63 кап.) да 153 руб. 72 кап.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў