Цягнік з ядравымі адкідамі накіраваўся з Нямеччыны ў Расею


З нямецкага гораду Гронаў выправіўся цягнік з грузам гексафтарыду ўрану. 600 тон ядравых адкідаў, згодна з планам паставак, накіраваліся ў порт Амстэрдама, адкуль марскім шляхам накіруюцца ў Расею, піша DW.com.

Агульны аб’ём ядравых адкідаў з Нямеччыны ў Расею толькі да канца бягучага году складзе каля 6000 тон, або 725 кантэйнераў. Пастаўкі ажыццяўляюцца на падставе дамовы паміж Urenco Deutschland з расейскай кампаніяй TENEX.

«У існых умовах рынку паўторнае ўзбагачэнне збедненага ўрану эканамічна выгадна», – адзначае Крыс Броўэр, афіцыйны прадстаўнік кампаніі Urenco Deutschland.

Прадстаўнік кампаніі выказвае меркаванне, што такім чынам Расея можа скараціць здабычу прыроднага ўрану да 20 %.

Але праціўнікі кантракту і транспартавання ядравых адкідаў адзначаюць, што насамрэч нямецкая кампанія імкнецца ашчадзіць грошы, нягледзячы на тое, што мае сродкі і тэхнічныя магчымасці для пераапрацавання ядравых адкідаў.

Hавiны
Ядравыя адкіды з БелАЭС будуць адпраўляцца ў Расею, але пасля вытрымкі ў Беларусі
2019.04.16 08:35

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў