Цягам трох апошніх гадоў расейцы збяднелі на 20 %. Пуцін: усё пачалося з «шокавай тэрапіі» у 90-ых


Уладзімір Пуцін патлумачыў моцны разрыў ва ўзроўні жыцця паміж багатымі і беднымі ў Расеі памылкамі ў эканамічнай палітыцы ў 90-ых гадах.

«Гэта не столькі памылка, колькі тэндэнцыя ў развіцці расейскай эканомікі і сацыяльнай сферы», – заявіў прэзідэнт Расеі, выступаючы на паседжанні форуму «Расейскі энергетычны тыдзень» у Маскве.

Паводле Пуціна, разрыў у даходах абумоўлены «шокавай тэрапіяй» (радыкальныя эканамічныя рэформы), праведзенай у 90-ых гадах камандай эканаміста Ягора Гайдара.

«Вось адтуль усё пачалося», – мяркуе расейскі прэзідэнт.

Паводле звестак расейскага Нацыянальнага даследчага ўніверсітэту Вышэйшая школа эканомікі за апошнія тры гады расейцы збяднелі на 20 %. У Расеі каля 22 мільёнаў грамадзянаў атрымліваюць даход ніжэй пражыткавага мінімуму, паведамляе «Росстат».

Падчас пленарнага паседжання Пуцін распавёў анекдот пра ізраільскага жаўнера, адрэагаваўшы на пытанні вядоўцы, які задаваў пытанні толькі кіраўніку Расеі.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў