Цягам студзеня інфляцыя паскорылася да 0,9 %


Па выніках студзеня бягучага году паказнік індэксу спажывецкіх коштаў вырас на 0,9 %, што сведчыць пра паскарэнне інфляцыйных падраздзяленняў у параўнанні са снежнем мінулага году. Такія звесткі агучвае Белстат.

Кошты на харчовыя тавары за першы месяц 2019 году выраслі на 1,3 %, у той час як на нехарчовыя – на 0,7 %, а на паслугі – 0,3 %.

У гадавым вымярэнні інфляцыя па выніках студзеня апынулася на ўзроўні 5,8 %. Рост коштаў на прадукты харчавання цягам году склаў 6,2 %, на нехарчовыя тавары – на 3,7 %, а на паслугі – 7,8 %.

Нагадаем, на бягучы год Нацбанк запланаваў утрыманне росту інфляцыйных працэсаў у межах 5 %.

Hавiны
Нацбанк папярэджвае пра ваганні курсаў беларускага рубля
2018.12.19 17:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў