Цягам двух дзён «Белавія» будзе прадаваць квіткі за паўцаны


5 і 6 жніўня нацыянальная авіякампанія праводзіць распродаж квіткоў.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйнай старонцы «Белавіі».

Зніжка на квіткі ў 50 % будзе дзейнічаць пры набыцці квіткоў праз сайт авіякапаніі і будзе распаўюджвацца толькі на наўпроставыя рэгуярныя рэйсы авіякампаніі. Пры гэтым палёты маюць адбыцца ў перыяд з 1 кастрыяніка па 15 снежня 2016 года. Максімальны перыяд знаходжання ў пункце прызначэння – адзін месяц.

Іншыя ўмовы акцыі:

  • нельга змяняць час і дату вылета;
  • пры невыкарыстанні квітка на першым участку месца анулюецца і на другім участку пасажыр не будзе прымацца на перавозку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў