ЦВК зацвердзіў вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў


Вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання зацверджаны сёння на пасяджэнні ЦВК, перадае БелТА.

Падчас пасяджэння старшыні абласных і Менскай гарадской выбарчых камісій распавялі, як праходзіла кампанія ў рэгіёнах і сталіцы. Разгледзеўшы іх справаздачы, ЦВК прызнаў выбары сапраўднымі і зарэгістравала новых дэпутатаў.

Падводзячы вынікі, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў цэлым выбарчая кампанія «прайшла на годным узроўні, хоць арганізатарам выбараў ёсць над чым працаваць».

«У нас ёсць недахопы, мы іх ведаем лепш за любых назіральнікаў, таму што бачым працэс знутры. Зразумела, яго трэба ўдасканальваць», – сказала яна, патлумачыўшы, што гаворка ідзе аб правапрымяняльнай практыцы. «Закон перад выбарамі прэзідэнта ніхто змяняць не будзе», – падкрэсліла Ярмошына.

У новы склад Палаты прадстаўнікоў абраныя 110 дэпутатаў, 19,1% з іх ліку, ці 21 чалавек, з’яўляюцца сябрамі палітычных партый. Ніхто ад апазіцыі не прайшоў, затое будуць прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Беларускай патрыятычнай партыі, Беларускай аграрнай партыі і ЛДПБ.

Сярод абраных дэпутатаў 44 жанчыны, або 40% ад агульнай колькасці дэпутатаў. У 2016 годзе было абрана 38 жанчын, або 34,5%. Маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў – усяго двое, пры гэтым сярэдні ўзрост новаабраных дэпутатаў – 50 гадоў. Усе яны маюць вышэйшую адукацыю.

Hавiны
Назіральнікі ад «Права выбару»: Яўка не адбылася на 5 акругах, зафіксаванае 731 парушэнне
2019.11.18 13:14

Нагадаем, паводле ЦВК яўка на выбарах сёлета перавысіла 77%. Аднак незалежныя назіральнікі заявілі, што лічба значна завышаная, а працэс падліку галасоў ішоў з фальсіфікацыямі. Да такой да высновы прыйшлі некаторыя міжнародныя структуры, у прыватнасці АБСЕ.

КА belsat.eu

Стужка навінаў