ЦВК: яўка за 4 дні датэрміновага галасавання склала 32,24 %


Аднак незалежныя назіральнікі паведамляюць аб завышэнні яўкі.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

На старонцы ЦВК з’явілася статыстыка прагаласаваўшых датэрмінова. З яе вынікае, што за першыя чатыры дні галасавання прагаласавала 32,24 % выбарцаў. Агулам у краіне выбарчае права мае 6 834 081 чалавек.

Паводле афіцыйных звестак больш за ўсё прагаласавалі ў Гомельскай вобласці – 42,72 %. Менш за ўсё – у Менску (26,45 %). Статыстыка па астатніх рэгіёнах выглядае наступным чынам:

  • Берасцейская вобласць – 30,11 %
  • Віцебская вобласць – 30,86 %
  • Гарадзенская вобласць – 30,02 %
  • Менская вобласць – 29,09 %
  • Магілёўская вобласць – 37,88 %
Hавiны
«Такой бруднай кампаніі не было». Тысячы парушэнняў за паўтара дня датэрміновага галасавання ў Беларусі
2020.08.06 00:50

Разам з тым незалежныя назіральнікі адзначаюць вялікую колькасць парушэнняў. Ім не даюць знаходзіцца на ўчастках – шмат хто змушаны назіраць за яўкаю на вуліцы і нават праз вакно. Аднак нават у такіх умовах яны фіксуюць завышэнне яўкі часам у 10 разоў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў