ЦВК Украіны апублікавала першыя вынікі падліку галасоў


У электроннай сістэме «Выбары» з’явіліся першыя вынікі галасавання. Паводле УНІАН апрацавана 1,08 % пратаколаў, ці амаль 91 тысяча галасоў выбарнікаў. Па выніках першых падлікаў лідарам гонкі стаў Уладзімір Зяленскі з 70,36 % галасоў.

Звесткі зʼявіліся з участкаў усіх вобласцяў, акрамя Запарожскай, Чаркаскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Валынскай і Чарнавіцкай. Цяпер падлічаныя галасы з рознай колькасці ўчасткаў, але на тых, дзе ўжо падлік завершаны, акрамя Львоўскай, перамогу атрымаў Уладзімір Зяленскі з 70,36 % галасоў. Дзейны кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка 27, 29 %, і толькі на Львоўшчыне – 67 %.

Hавiны
Дадзеныя Нацыянальнага экзіт-полу: Зяленскі разграміў Парашэнку
2019.04.21 20:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў