ЦВК: у некаторых раёнах краіны перамагае Лукашэнка


Лідзія Ярмошына абвясціла звесткі падліку галасоў, перадае БелТА.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла пра вынікі падліку галасоў у некаторых гарадах і раёнах.

«У Менску падлічыўся Ленінскі раён, аднак гэта без замежных участкаў, яны прыпісаныя да гэтага раёну і мусяць даць справаздачу 10 жніўня да 15 гадзінаў. У Ленінскім раёне ўзялі ўдзел больш за 64 % выбарцаў. За Лукашэнку прагаласавала амаль 67 %, за Ціханоўскую – амаль 15 %, на трэцім месцы – супраць усіх (8,5 %)», – сказала Лідзія Ярмошына

Аднак на некаторых участках з разгромным лікам перамагае Святлана Ціханоўская. Паводле ЦВК яўка выбарцаў на 20:00 склала 84,05 %.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў