ЦВК тэрмінова выклікае усіх кандыдатаў на прэзідэнта на сустрэчу


Інфармацыя аб гэтым з’явілася ў Telegram-канале Сяргея Чэрачэня. Прычыны выкліку не паведамляюцца.

ЦВК тэрмінова выклікае ўсіх кандыдатаў на прэзідэнта ў чацвер, 30 ліпеня, а 8:55. Мэта сустрэчы – невядомая.

Іншы кандыдат, Андрэй Дзмітрыеў, гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў. Ён пойдзе ў камісію разам са сваімі даверанымі асобамі.

«Нагоду нам не казалі. Аднак я неяк звязваю гэта з сённяшнімі падзеямі [гаворка ідзе пра затрыманне 33 баевікоў – belsat.eu] і нарадай Савету бяспекі. Хутчэй за ўсё будзе забарона масавых мерапрыемстваў: да іх далучаць і агітацыйныя пікеты.

Пікет Андрэя Дзмітрыева па зборы подпісаў каля ўнівермага «Беларусь», Менск. 9 чэрвеня 2020.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Атрымаць пацверджанне запрашэнне ад штабаў Ганны Канапацкай і Святланы Ціханоўскай belsat.eu пакуль што не ўдалося.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў