ЦВК рыхтуецца да пачатку выбарчай кампаніі


Выбарчая кампанія ў парламент стартуе ў канцы ліпеня – пачатку жніўня, у залежнасці ад канчатковай даты выбараў, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе interfax.by.

«Усё залежыць ад даты. Калі выбары ў парламент, выкажу здагадку, адбудуцца 3 ці 7 лістапада, то пачатак выбарчай кампаніі можа быць у канцы ліпеня. Калі выбары адбудуцца 17 лістапада, то гэта можа быць першая дэкада жніўня», – сказала Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што калі будзе выдадзены ўказ аб прызначэнні выбараў, тады будуць зацверджаны каляндарныя планы іх правядзення.

Пры гэтым кіраўніца ЦВК падкрэсліла, што пакуль невядома, калі дакладна адбудуцца выбары, але перыяд іх правядзення вызначаны – гэта лістапад.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 10 верасня 2020 году. Лідзія Ярмошына агучыла прапанову ЦВК правесці выбары дэпутатаў ніжняй палаты 17 лістапада 2019 года, Савету рэспублікі – 7 лістапада.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней адзначыў, што аптымальная дата правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі будзе вызначана ў бліжэйшы час. Пры гэтым, паводле яго словаў, асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы павінны пачацца ўжо ў жніўні.

Аб’ектыў
Лідзія Ярмошына прапанавала вярнуць мясцовае самакіраванне
2019.05.24 22:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў