ЦВК рэгіструе ініцыятыўныя групы: Лукашэнка і Гайдукевіч – так, Ціханоўскі – не


Цэнтральная выбарчая камісія зладзіла паседжанне, на якім разгледзела пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных групаў грамадзянаў па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Першай ініцыятыўнай групай, якую зарэгістравалі ў ЦВК, стала ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі. Пытанняў не ўзнікла да ініцыятыўнай групы Алега Гайдукевіча.

У астатніх жа заяўнікаў ЦВК знайшла шэраг недакладнасцяў. Гэтак у Юрыя Ганцэвіча, фермера з Гомельшчыны, у часткі грамадзянаў ініцыятыўнай групы не ўказаныя звесткі. Але ў ініцыятыўнай групе дастаткова людзей і яго зарэгістравалі.

Аналагічнае пытанне ўзнікла да Уладзіміра Няпомняшчых. Яго ініцыятыўная група складае 125 асобаў, але ў выніку палітыка зарэгістравалі.

Па электроннай пошце паступілі дакументы з боку Віталя Зялкоўскага. ЦВК палічыла, што гэта парушэнне. Акрамя таго, кіраўніком ініцыятыўнай групы Зялкоўскага быў толькі адзін чалавек – сам ён. Яму ў выніку адмовілі.

Hавiны
Ініцыятыўнай групы блогера Ціханоўскага не зарэгістравалі
2020.05.15 11:23

Шэрагу «кандыдатам пратэсту» – Анжэліцы Жэлезняковай, Вераніцы Мішчанка, Аляксандру Грэчышнікаву, Вікторыі Хатэнкі, Антаніне Вішняковай, Вользе Нікалайчык, Ігару Кляшчуку, Валянціну Фралову, Аляксандр Грачышнікаву – прадстаўнікі ЦВК не дазволілі вылучацца кандыдатамі. У ЦВК распавялі, што адна асоба можа працаваць у некалькіх ініцыятыўных групаў. Але паколькі ў 27 заяўнікаў аднолькавыя прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, то гэта палічылі парушэннем. Акрамя таго, прадстаўнікі ЦВК распавялі, што нібыта паразмаўлялі з некаторымі прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы. Падчас размоваў высветлілася, што многія асобы не ведалі, што яны ў ініцыятыўнай групе вылучэнцаў. Але вылучэнцы, якія прыйшлі на паседжанне, сведчаць, што на людзей падчас тэлефанаванняў аказваўся ціск.

З гэтым «кандыдаты пратэсту» не пагадзіліся, паколькі яны перакананыя, што прадстаўнікі ЦВК не маюць рацыі, паколькі асобы ў ініцыятыўнай групе добра знаёмыя вылучэнцам асобы.

Лідзія Ярмошына агучыла закід, што вылучэнцы не будуць збіраць подпісаў, маўляў толькі пікеты, пра што заявіў Мікалай Статкевіч.

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла, што наступнае паседжанне адбудзецца ў аўторак 19 траўня.

СК belsat.eu

Стужка навінаў