ЦВК Расеі зрабіў праект бюлетэня, у якім графу з прозвішчам дзейснага кіраўніка краіны, немагчыма не заўважыць.
Фота бюлетэню апублікаваў член ЦК КПРФ Сяргей Абухоў.
Бюлетэнь адпавядае нормам расейскага заканадаўства, але інтэрнэт-карыстальнікі звяртаюць увагу на асаблівы статус Уладзіміра Пуціна ў бюлетэні.
Уладзімір Пуцін – адзіны кандыдат у прэзідэнты, якога не вылучыла палітычная партыя (інфармацыя пра гэта мае быць змешчаная ў бюлетэні).
Выбары прэзідэнта Расеі адбудуцца 18 сакавіка 2018 года.
ЮВ, belsat.eu