ЦВК: Датэрмінова ўжо прагаласаваў кожны чацвёрты


Асноўны дзень галасавання – 17 лістапада. Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

За чатыры дні датэрміновага галасавання ўдзел у ім узялі, паводле афіцыйных звестак, 27,5 % беларусаў, якія ўнесеныя ў спісы выбарнікаў.

У абсалютных лічбах датэрмінова прагаласавалі 1 892 166 чалавек.

Найменшы адсотак тых, хто прыйшоў на выбарны ўчастак, у Менску (23,05 %), а найбольшы – у Гомельскай вобласці (29,96 %).

Заканчваецца датэрміновае галасаванне 16 лістапада. У 2016 годзе ўдзел у ім за ўвесь час узяло 31,29 % выбарнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў