ЦВК адмовілася прымаць звароты ад грамадзянаў не па пошце


Беларускі Цэнтрвыбаркам апублікаваў на сваім сайце інфармацыю адносна масавых зваротаў грамадзянаў.

Паводле ЦВК, з 16 ліпеня пісьмовыя звароты грамадзянаў, акрамя тых, якія падаюць кандыдаты ў прэзідэнты, іх фінансавыя прадстаўнікі і давераныя асобы, будуць прымацца толькі па пошце.

«Адказ на масавыя звароты (больш за 10 зваротаў) ідэнтычнага зместу будзе размяшчацца на інтэрнэт-сайце Цэнтральнай камісіі», – сказалі ў ведамстве.

Наданне заяўнікам інфармацыі аб рэгістрацыйных нумарах зваротаў заканадаўствам не прадугледжана, падкрэслілі ў ЦВК.

Hавiны
У Менску тысячы людзей стаялі ў чарзе, каб падаць скаргу ў ЦВК. Адбыліся затрыманні. СТРЫМ
2020.07.15 17:30

15 ліпеня да дзвюх тысячаў чалавек сталі ў чаргу да ЦВК, каб падаць на скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Пасля таго, як ЦВК зачыніўся, пачаліся затрыманні ўдзельнікаў чаргі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў