ЦВК адказаў на скаргу штабу Бабарыкі па забракаваных подпісах


Штаб Віктара Бабарыкі атрымаў адказ з ЦВК на сваю скаргу з нагоды анулявання амаль 200 тысяч подпісаў на этапе праверкі.

У адказе за подпісам кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай сцвярджаецца, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае механізму абскарджання пратаколаў аб устанаўленні колькасці подпісаў выбарнікаў у падпісных лістах і азнаямлення з матэрыяламі праверкі падпісных лістоў у тэрытарыяльных камісіях.

У штабе не згодныя з ЦВК і падалі скаргу ў суд Маскоўскага раёну Менску.

Hавiны
Выбарчыя камісіі па ўсёй краіне масава бракуюць подпісы за Бабарыку і Цапкалу
2020.06.30 11:39

Раней Цэнтрвыбаркам адказаў на шматлікія звароты грамадзянаў з патрабаваннем растлумачыць, чаму іхныя подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты былі забракаваныя. У камісіі заявілі, што «няма прававых падстаў для задавальнення зваротаў выбарнікаў з просьбай улічыць іх подпіс у тых выпадках, калі тэрытарыяльнай камісіяй не былі ўлічаныя ўсе подпісы выбарнікаў у падтрымку вылучэння пэўнага кандыдата».

Нагадаем, штаб Бабарыкі падаў у ЦВК 365 тысяч подпісаў, амаль 200 тысяч з іх былі ануляваныя. З іх забракавалі амаль 200 тысяч подпісаў.

Рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 14 ліпеня. Выбары прызначаныя на 9 жніўня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў