Цукар не патаннее, улады працягнулі рэгуляванне коштаў яшчэ на месяц


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягнула яшчэ на 30 дзён дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на белы крышталічны цукар. Паводле адпаведнай пастановы ведамства, да 30 сакавіка мінімальныя кошты на цукар у краіне складуць Br 1,5.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю тлумачыць, што часовае рэгуляванне коштаў на цукар абумоўленае «павелічэннем матэрыяльных выдаткаў і пагаршэннем фінансавага стану арганізацыяў цукровай галіны ва ўмовах зніжэння аб’ёмаў продажаў». У сувязі з гэтым з 1 кастрычніка 2019 году на 90 дзён увялі лімітавыя мінімальныя кошты на цукар. 1 студзеня рэгуляванне працягнулі яшчэ на 60 дзён.

Агулам улады могуць рэгуляваць кошты на сацыяльна значныя тавары не больш за 90 дзён на працягу года.

Адметна, што ў Расеі цукар беларускай вытворчасці каштуе амаль у два разы меней, чым у самой Беларусі.

Да рэгулявання коштаў на цукар, гэты тавар у мінулым годзе каштаваў каля Br 1,3.

Hавiны
Беларусь страціла расейскі рынак цукру. Самае галоўнае ў «цукровай справе»
2020.02.06 14:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў