«Цуды ёсць». У Расеі знайшлі дзяўчыну, якая 20 гадоў таму згубілася ў Беларусі


Сучасныя тэхналогіі дапамаглі 24-гадовай Юліі Горынай з Расеі, якая згубілася ў далёкім 1999 годзе, знайсці ў Беларусі сваіх родных бацькоў. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар беларускага МУС Вольга Чамаданава.

4-гадовую дзяўчынка згубілася 1 кастрычніка 1999 года ў вячэрняй электрычцы Менск – Асіповічы. Шукалі яе бацькі, міліцыя, СМІ, расклейвалі абвесткі, але вынікаў не было.

Толькі ў жніўні 2019 года хлопец Юліі з дапамогай ключавых словаў здолеў знайсці ў інтэрнэце звесткі пра знікненне падобнай дзяўчынкі. Ягоную сяброўку знайшлі ў 1999 годзе ў Разані. Пасля аддалі ў дзіцячы прытулак, а адтуль – у прыёмную сям’ю.

Спачатку экспертыза фотаздымкаў, а затым і ДНК пацвердзілі, што дзяўчына сапраўды паходзіць з Пухавіцкага раёну.

«Бог ёсць, цуды ёсць. Трэба верыць і чакаць», – адзначае Юлія.

Дзяўчына ўдзячная як сваім біялагічным бацькам, якія працягвалі чакаць яе, гэтак і прыёмным, а таксама свайму хлопцу, якія дапамог знайсці ёй сям’ю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў