ЦРУ перадало Расеі дадзеныя пра падрыхтоўку тэракту ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбургу


У пятніцу, 15 снежня, ФСБ абвясціла аб затрыманні групы, якая рыхтавала выбухі ў Санкт-Пецярбургу, у тым ліку ў Казанскім саборы. Усяго паведамлялася аб затрыманні 7 чалавек, пяцёра з іх затым арыштаваў суд. Сёння стала вядома, што інфармацыя аб падрыхтоўцы тэрактаў паступіла ад Цэнтральнага выведвальнага ўпраўлення ЗША.

«Уладзімір Пуцін падзякаваў Доналду Трампу за перададзеную Цэнтральным выведвальным упраўленнем (ЦРУ) ЗША інфармацыю, якая дапамагла затрымаць тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбургу і ў іншых людных месцах гораду. Атрыманая ад ЦРУ інфармацыя аказалася дастатковай для вышуку і затрымання злачынцаў», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Паводле ФСБ, затрыманыя з’яўляюцца прыхільнікамі «Ісламскай дзяржавы».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў