«Цмокі» ў дзясяты раз выйгралі Кубак Беларусі


У фінальнай гульня 3 кастрычніка ў Віцебску «Цмокі-Менск» перамаглі магілёўскі «Барысфен» 92:82 (25-26, 20-23, 24-20, 23-13).

Каманды былі прынцыповымі супернікамі, паведамляецца на афіцыйнай старонцы «Цмокаў».

Да канца першай чвэрці з адрывам у адно ачко лідаравалі магілёўцы (25:26). Толькі пад канец першай паловы сустрэчы «Цмокі» сталі скарачаць адставанне і пайшлі на перапынак з «-4» – 45:49.

У другой чвэрці і палове гульня «Цмокаў» палепшылася. Менчукі мелі 10-ачковую перавагу. Аляксандр Кудраўцаў зафіналіў гульню кідком з-за дугі – 92:82.

Лепшым у складзе «Цмокаў» прызналі Дарына Говенса, а самым карысным стаў Віталь Лютыч – у яго 26 набраных ачкоў і 6 падбораў.

Аб’ектыў
Як менскія «Цмокі» дасягнулі найгучнейшага поспеху ў гісторыі?
2018.02.27 21:28

ДР belsat.eu

Стужка навінаў