«Цітушкі» спрабуюць сарваць пратэсты ў Ерэване (Відэа)


Пратэстоўцы ў Арменіі працягваюць акцыі негвалтоўнага супраціву. Ім перашкаджае паліцыя і «цітушкі».

На журналістку з Ерэвану Тэймінэ Енакян, якая супрацоўнічае з «Белсатам», напаў адзін з невядомых у цывільным. На кадры бачна, як журналістка паказвае парваную сумку. Далей можна пабачыць жанчыну, якая паводзіць сябе агрэсіўна, б’е рукой па камеры.

Пратэстоўцы працягваюць свае акцыі мірнага пратэсту. Сёння яны павольна ходзяць па пешаходным пераходзе – не парушаючы закон і пры гэтым блакуючы вуліцы. У сваю людзі ў цывільным («цітушкі») перашкаджаюць пратэстоўцам, паводзячы сябе агрэсіўна, а паліцыя затрымлівае ўдзельнікаў акцыі. Па стане на 13 гадзіну паводле армянскага часу (14:00 паводле менскага) 20 красавіка ў розныя аддзяленні Ерэвану даставілі 107 асобаў, паведамляе News.am.

19 красавіка лідар пратэстаў Нікол Пашыньян абвесціў новы фармат акцыяў – з раніцы 20 красавіка ягоныя прыхільнікі мусяць перакрываць галоўныя вуліцы Ерэвану, якія звязваюць паміж сабой асобныя раёны армянскай сталіцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў