Цішоткі якія рэкламуюць памежныя войскі Расеі прадаюцца ў Берасцейскай крэпасці


На цішотцы намаляваны расейскі памежнік з аўтаматам, памежны слуп Расеі і сцяг памежнай службы ды надпіс: «Границы России священны и неприкосновенны».

Гэтую прадукцыю можна купіць ў краме сувеніраў аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадавачка не змагла растлумачыць, што за сцяг намаляваны на цішотцы, але паабяцала больш не браць дадзеную прадукцыю на рэалізацыю.

«Папрашу свайго кіраўніка больш не прывозіць падобныя цішоткі. Вядома, расейцы добра іх купляюць, а вось украінцы і некаторыя беларусы вельмі незадаволеныя, што мы іх прадаем. Але да дзявятага траўня ў нас будзе шмат іншай прадукцыі, у прыватнасці цішоткі Народжаны ў СССР». – распавяла прадавачка журналістам «Белсату».

У той жа сувенірнай краме прадаюцца магніты з выявай Сталіна. Мы пацікавіліся, ці няма попыту на магніты з выявай Гітлера.

– Магнітаў з Гітлерам няма ў нас у продажы няма, хоць некаторыя пакупнікі і пытаюцца пра іх, людзі ж розныя бываюць, – кажа прадавачка.

А.Л. Belsat.eu

Стужка навінаў