Цімашэнку раззлаваў кандыдат у прэзідэнты з прозвішчам Цімашэнка


Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка абурылася наяўнасцю ў выбарчых бюлетэнях кандыдата Юрыя Цімашэнкі. Пра гэта яна распавяла ў эфіры тэлеканалу «Украіна».

«Два Цімашэнкі ў бюлетэні – зневажальная тэхналогія, бо мае апаненты зарэгістравалі поўнага цёзку, каб людзі, калі будуць хвалявацца або забудуць акуляры, не разгледзелі. Такім чынам дзейсны прэзідэнт [Петр Парашэнка. – Заўв. Belsat.eu] хоча несумленна ў мяне выйграць», – сказала Цімашэнка.

Юрый Цімашэнкадэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, які раней быў сябрам фракцыі «Народны фронт». Нікому невядомы маляр паводле прафесіі трапіў у парламент у 2014 годзе на хвалі Еўрамайдану і вайны на Данбасе.

Hавiны
У выпадку абрання Цімашэнка збіраецца пасадзіць трох сяброў Парашэнкі
2019.02.23 16:42

Раней кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што супраць яго і яго кампаніі «Квартал 95» завялі крымінальную справу аб адмыванні грошай.

Hавiны
Зяленскі заявіў, што супраць яго «рыхтуюць правакацыі»
2019.03.07 13:22

Выбары прэзідэнта на Украіне пройдуць 31 сакавіка 2019 года. У бюлетэнях будзе 39 кандыдатаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў