Ціханоўская ў Берліне, Лукашэнка заняўся каронавірусам, 13 содняў за сцяг. 128-ы дзень пратэсту ў Беларусі


Панядзелак, 14 снежня, у Беларусі стаў 128-м днём паслявыбарных пратэстаў, якія праходзяць штодня з 9 жніўня. Людзі патрабуюць новых выбараў, адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення і расследаванне гвалту з боку сілавікоў.

Лукашэнка праінспектаваў ужо чацвёрты шпіталь, які працуе з COVID-пацыентамі

Апошнім часам Лукашэнка перастаў называць каронавірус псіхозам. Цяпер для яго гэта прыярытэтная тэма. Некалькі тыдняў таму ён паабяцаў праверыць, як працуюць з каронавіруснымі пацыентамі ў рэгіянальных больніцах і цяпер наведвае лякарні. За некалькі тыдняў Лукашэнка пабываў у чатырох шпіталях. Сёння наведаў 4-ую гарадскую клінічную больніцу Менску.

Лукашэнка заявіў, што прышчэпліваць беларусаў ад COVID-19 будуць расейскай вакцынай. Не выключана, што з часам краіна наладзіць вытворчасць уласнага прэпарату.

Hавiны
Лукашэнка ўзяўся за каронавірус. Сёння ён праінспектаваў ужо чацвёрты шпіталь, які працуе з COVID-пацыентамі
2020.12.14 17:17

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Бундэстага Вольфгангам Шойбле і Федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

Асноўнай тэмай сустрэчы з Вольфгангам Шойбле стала дапамога беларусам.

«Не варта цягнуць. Нашы людзі працягваюць мірна пратэставаць на вуліцах сваіх гарадоў, але зараз становіцца холадна, а рэпрэсіі не спыняюцца. Пры гэтым я дакладна ведаю, што пратэст не спыніць, бо людзі нязменна стаяць на сваіх патрабаваннях, якія рэжым не выконвае. Мы патрабуем новых выбараў праз інклюзіўны дыялог» – сказала Ціханоўская.

Таксама на сустрэчы абмеркавалі выдачу гуманітарных віз Германіі для беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту; наўмыснае заражэнне каронавірусам людзей у беларускіх турмах; эканамічны ціск на рэжым з боку нямецкага бізнесу і дыялог з Расеяй. Ціханоўская заклікала Нямеччыну падтрымаць міжнародныя расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

З Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам яны абмеркавалі важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў барацьбе за свабоду.

Hавiны
Пенсіянеры не здаюцца. Яны зноў выйшлі на Марш мудрасці
2020.12.14 14:45

«Мне сказалі, што я павінна выбіраць паміж дзецьмі і турмой». Ціханоўская расказала, што было ў ЦВК і як яе вывезлі ў Літву

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвʼю «The New Yorker». «Белсат» абраў галоўнае з яго.

Hавiны
Пра бяссілле Еўропы і пра будучага прэзідэнта. Галоўнае з інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай «The New Yorker»
2020.12.14 10:05

На Маршы Мудрасці ў Менску затрымалі больш за 40 чалавек

Сёння людзі сталага веку сабраліся з нацыянальнай сімволікай каля Чырвонага касцёла на свой 11-ты марш пратэсту супраць гвалту сілавікоў, аднак амаль усіх удзельнікаў акцыі затрымалі яшчэ напачатку.

​Праспект Незалежнасці перакрылі, сілавікі не далі пенсіянерам магчымасці шпацыраваць, таму яны засталіся ладзіць акцыю на плошчы, вадзілі карагод з лозунгамі «Сыходзь!», «Жыве Беларусь!». Сілавікі атачылі пенсіянераў і разагналі іх, частку забралі бусамі і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС Менску. Валанцёры паведамляюць пра мінімум 90 затрыманых. Каля пастарунку дзяжурыць брыгада скорай дапамогі.

Плошча Незалежнасці. Сілавікі разагналі марш пенсіянераў 14 снежня.
Фота: чытачы belsat.eu

Сваякі і валанцёры чакаюць бабуль і дзядуляў каля Ленінскага і Кастрычніцкага РУУС. Імёны і дадзеныя затрыманых пастаянна дапаўняюцца, на дадзены момант самаму сталаму 78 гадоў. Лекі, якія спрабавалі перадаць родныя затрыманых, у РУУС не прынялі.

Пенсіянераў пачалі выпускаць з Кастрычніцкага РУУС пасля 20 гадзіны.

Беларусь выйшла на пік захворвання пнеўманіяй і пратрымаецца на ім мінімум паўтара месяца

Пра гэта сёння заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён таксама заўважыў, што пандэмія не скончыцца заўтра: другая хваля пачне спадаць толькі да лета.

«Як мінімум да чэрвеня мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю, пакуль штам не стане сезонным», – дадаў ён.

Праверыць словы Піневіча немагчыма, бо пасля пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі перасталі публікаваць статыстыку захворвання пнеўманіяй.

Hавiны
«Як мінімум да чэрвеня». Беларусь выйшла на пік пнеўманіяў і пратрымаецца на ім паўтара месяца, але гэтым не скончыцца
2020.12.14 13:07

У «Комсомольской правды» ў Беларусі новы галоўны рэдактар

Шэф-рэдактарам «КП» стаў Сяргей Трафілаў, які раней працаваў рэдактарам аддзела адукацыі і культуры выдання. Што датычыць зместу, то Сяргей Трафілаў паабяцаў «слухаць подых часу». Гэта значыць актуальныя для краіны тэмы будуць асвятляцца ў выданні.

Уладзіслаў Місевіч («Белорусские Песняры»), Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Трэфілаў . Фота facebook.com/trefilau

Газета па-ранейшаму не распаўсюджваецца праз «Белпошту» і кіёскі «Белсаюздруку». Пасля выбараў газета прысвяціла некалькі выпускаў актуальным падзеям, у тым пратэстам і гвалту сілавікоў, пасля чаго ў выданні з’явіліся праблемы з распаўсюдам.

З пасады звольнілі галоўнага рэдактара Андрэя Ляўкоўскага, які ўзначальваў газету каля 10 гадоў. Некалькі нумароў выдання не былі надрукаваныя ў беларурскіх друкарнях.

Мужа «бел-чырвона-белай нявесты» асудзілі на 13 содняў за сцяг на ўласным доме

Андрэя Зайцава затрымалі 11 снежня ў РУУС Кастрычніцкага раёну, куды ён з жонкай Іннай прыйшоў даваць тлумачэнні з нагоды вывешанага б-ч-б сцяга. Выходныя мужчына правёў у ізалятары на Акрэсціна. Суддзя палічыла, што вывешванне сцяга на ўласным доме – несанкцыянаваны адзіночны пікет.

Акрамя содняў 11 снежня Андрэй атрымаў штраф 810 рублёў за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка.

Жонка Андрэя Іна Зайцава стала вядомая як «бел-чырвона-белая нявеста». Яна выходзіла на пратэсты і маршы ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.

Марш герояў
Іна Зайцава.
Фота: ІА / Белсат

Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова застанецца пад вартай.

Скарга аб змене меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да палітзняволенай Марфы Рабковай, каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны», засталася без задавальнення. Такое рашэнне вынесла сёння суддзя суда Партызанскага раёну Менска Кацярына Чайко. Судовае пасяджэнне праводзілася ў закрытым рэжыме.

Беларуская чыгунка павышае кошт праезду

З 19 снежня кошт праезду на гарадскіх лініях павялічыцца на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях – у сярэднім на 5 %. Апошні раз кошт праезду для пасажыраў цягнікамі павышаўся ў снежні летась.

БЧ патлумачыла гэта падняццем узроўню акупнасці перавозак пасажыраў, што цяпер не дасягае і 15 %.

Напішы журналістам

belsat.eu

Стужка навінаў