Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Літвы. Абмяркоўвалі еўрапейскую вакцыну для беларусаў


Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам і віцэ-міністрам Мантасам Адаменасам.

Літоўскі бок агучыў напрамкі ў далейшым падтрыманні Беларусі. Адзін з іх – перадача Беларусі еўрапейскай вакцыны супраць Covid-19 пад кантролем офісу Святланы Ціханоўскай праз прадстаўніка ў справе медыцыны, які з’явіцца ў хуткім часе. Абмяркоўваюцца магчымасці рэалізацыі такой дапамогі, напрыклад, атрыманне гэтак званай вакцынавай візы ў Літве.

Літва ўвядзе забарону на ўезд і атрыманне візаў для тых, хто браў удзел у фальсіфікацыях і ажыццяўляў іншыя злачынствы супраць беларусаў.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў