Ціханоўская распавяла, што і як рабіць 9 жніўня


Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася з відэазваротам напярэдадні асноўнага дня галасавання.

Ціханоўская падзякавала тысячам беларусаў, якія выходзяць на вуліцы гарадоў з патрабаваннямі зменаў і абрання новага прэзідэнта.

«Вы ўсе – надзея нашай краіны і яе будучыня. Давайце зробім так, каб мы прачнуліся ў новай краіне», – адзначыла кандыдатка.

Для гэтага яна заклікала «ўсіх прыхільнікаў зменаў» 9 жніўня прыйсці на свой выбарчы ўчастак і прагаласаваць за яе – Святлану Ціханоўскую.

«9 жніўня а 20:00 кожны мае права прыйсці да выбарчага ўчастку і азнаёміцца з пратаколам пра вынікі галасавання. Чакайце, пакуль камісія палічыць галасы і вывесіць пратакол з вынікамі. Калі вы ўбачыце, што мы перамаглі, святкуйце нашую перамогу. Калі вы заўважылі парушэнні – дзейнічайце паводле закону. Выклікайце міліцыю і патрабуйце правесці праверку. Гэта вашыя галасы на ўчастку. Менавіта на вашым участку можа адбыцца фальсіфікацыя, і менавіта вы можаце зрабіць захады для таго, каб перадухіліць злачынства ці хаванне доказаў», – адзначыла палітык.

Сама яна паабяцала рабіць усё магчымае, каб абараніць галасы.

Hавiны
На платформе «Голас» зарэгістраваліся больш за 1 млн чалавек
2020.08.08 17:11

Ціханоўская таксама папрасіла «беларусаў у цывільным і форме» адмовіцца ад гвалту, каб не было крыві на вуліцах гарадоў.

Яна падкрэсліла, што жыццё кожнага беларуса – гэта самае каштоўнае, што «ёсць у нас, у нашай краіны».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў