Святлана Ціханоўская правяла пікет 19 ліпеня ў Менску. «Белсат» зладзіў СТРЫМ


Аб’яднаныя штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы 19 ліпеня правялі агітацыйны пікет у Менску на плошчы Бангалор. «Белсат» зладзіў стрым з гушчы падзеяў.

Абʼяднаныя штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы 19 ліпеня ладзяць першы агітацыйны пікет у Менску.

На пікеце прысутнічалі Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала і Святлана Ціханоўская. Яны выступілі з прамовамі і адказвалі на пытанні.

На пачатку пікета сабраліся некалькі тысяч чалавек. Людзі ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі. Ёсць і дзяржаўныя.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/332702801224885/

Стрымы з плошчы Бангалор перарываюцца. Выглядае, што мабільную сувязь глушаць. Многія карыстальнікі звяртаюць увагу, што не працуе не толькі мабільны інтэрнэт, але нават і сувязь.

На пікеце валанцёры налічылі каля трох тысячаў асобаў. Пры гэтым прадстаўніцы аб’яднанага штабу пакуль не з’явіліся.

Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu

17.25 З Дзяржынску, дзе таксама прайшоў агітацыйны мітынг, у Менск прыехалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вікторыя Цапкала. Прадстаўніцы аб’яднанага штабу выступаюць перад людзьмі.

Фота: ТК / Belsat.eu
17.33 Карыстальнікі Telegram паведамляюць, што каля Макдоналдс заўважылі сіні буса з незразумелым прыстасаваннем на даху. Людзі выказваюць меркаванне, што такім чынам глушаць сувязь. Немагчымы стрым «Белсату», «Радыё Свабоды».
Сіні мікрааўтобус з прыстасаваннем. Меркавана, што з яго глушаць мабільную сувязь.

17.35

«Нават калі выбары будуць сфальсіфікаваныя, мы ведаем, што народ падымецца з канапы і будзе абараняць свой голас», – выступіла перад людзьмі Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская кажа, што жадае стаць прэзідэнтам Беларусі дзеля новых пераменаў. Людзі скандуюць «Света, Света, Света!»

Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu

Праваабаронцы паведамляюць, што на плошчы ўжо больш за 5 тысячаў чалавек.

17.45

«Галоўны вораг нашай перамогі – страх. Абараняйце свае галасы і разам мы пераможам», – кажа Марыя Калеснікава.
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
17.50 На плошчы ўжо каля 7 тысячаў чалавек.
Фота: ControlBY
Фота: ControlBY
Міліцыянты папярэджваюць арганізатараў акцыі, каб удзельнікі мітынгу не фатаграфавалі супрацоўнікаў МУС. У выніку за гэта выносяць папярэджанні. Некалькі папярэджанняў могуць паслужыць таму, што акцыю забароняць.
Фота: Telegram-канал Баста!
Фота: Telegram-канал Баста!

17.58 Перад людзьмі выступае Вераніка Цапкала. Яна заклікае людзей прыйсці 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую.

Людзі скандуюць «Вераніка, Вераніка, Вераніка!»

Фота: Беларусь галаўнога мозгу
Фота: Беларусь галаўнога мозгу
Фота: Беларусь галаўнога мозгу

18.05 Пікет завяршаецца. Людзі пачынаюць разыходзіцца.

18.10

«Вашая сіла дае сілы і нам. Мы бачым вашыя гарачыя вочы і рухаемся за сапраўдную Беларусь і вы нам у гэтым дапамагаеце. Дзякуй вам за гэта», – звярнулася на развітанне да людзей Святлана Ціханоўская.

Паводле #ControlBY, па стане на 18 гадзіну на мітынгу былі 7500 асобаў.

Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu

18.11 Перад прысутнымі выступае Вольга Кавалькова, якая кажа, што хутка будзе перамога і Беларусь стане вольнай.

Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu
Фота: ТК / Belsat.eu

У Магілёве таксама адбыўся агітацыйны пікет, на які прыйшлі каля 30 чалавек. Напярэдадні тут сабраліся каля 500 прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай.

Пікет у Магілёве.
Фота: Belsat.eu

У Дзяржынску на агітацыйны пікет Святланы Ціханоўскай сабраліся, паводле розных падлікаў, каля 500 асобаў.

Hавiны
У Магілёве некалькі соцень людзей выйшлі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай
2020.07.18 17:29

КТ belsat.eu

Стужка навінаў