Ціханоўская прачытала з карткі зварот з заклікам не выходзіць на пратэсты


Відэа з’явілася ў Telegram-канале «Желтые сливы», які падазраецца ў супрацы з дзяржаўнымі органамі.

Святлана Ціханоўская прачытала карткі зварот, у якім заклікае не выходзіць на пратэсты. На відэа ў Святланы запалоханы і заплаканы выгляд. Вось поўны тэкст звароту:

«Шаноўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Я, Святлана Ціханоўская, дзякую вас за ўдзел у выбарах кіраўніка дзяржавы. Народ Беларусі зрабіў свой выбар. З падзякаю і цеплынёю я звяртаюся да ўсіх грамадзянаў, якія падтрымлівалі мяне ў гэты час. Беларусы, я заклікаю вас да разважнасці і павазе закону. Я не хачу крыві і гвалту. Я прашу вас не супрацьстаяць міліцыі, не выходзіць на плошчы, каб не падвергнуць сваё жыццё небяспецы. Беражыце сябе і сваіх блізкіх».

Святлана Ціханоўская чытала з карткі зварот, седзячы на канапе Лідзіі Ярмошынай. Скрыншот

Учора Святлана Ціханоўская 7 гадзінаў правяла ў ЦВК. Падобна, што там і прачытала тэкст звароту. Пасля сустрэчы з уладамі уначы на 11 жніўня яна з’ехала ў Літву – на кампраміс з дзяржаваю.

Hавiны
Святлана Ціханоўская з’ехала ў Літву. Яе вывезлі беларускія ўлады
2020.08.11 10:07

Марыя Калеснікава пракаментавала відэа

«Яна была без сувязі са сваім адвакатам. Мы бачылі, што прайшлі людзі з абсталяваннем, падобным на відэатэхніку – вынік вы ведаеце. Максім бачыць Святлану, якая выходзіць з кабінета, – яна сказала, што выйдзе праз іншы ўваход. Згодна з якім законам кандыдата ў прэзідэнты пакідаюць з прадстаўнікамі сілавых структур без адвакатаў на некалькі гадзінпз? Чаму, прыходзячы на прыём да старшыні ЦВК, людзі ў выніку аказваюцца затрыманымі сілавымі структурамі? У мяне няма сувязі са Святланай. Асабіста я застаюся ў Беларусі, не збіраюся нікуды з’язджаць. Я падтрымліваю рашэнне Святланы. Святлана, калі ты мяне чуеш, – ты-герой, ты зрабіла вельмі многае для Беларусі», – падсумавала паплечніца.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў