Ціханоўская патрабуе столькі ж эфірнага часу на ТБ, якім карыстаецца і кандыдат Лукашэнка


Святлана Ціханоўская накіравала заяву ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, ЦВК і Белтэлерадыёкампанію з просьбай прадставіць ёй магчымасць выступіць перад дэпутатамі 3 жніўня. Як раз у гэты дзень адбудзецца пасланне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі да народу і парламента краіны.

Святлана Ціханоўская патрабуе прадставіць ёй магчымасць выступіць падчас паседжання пазачарговай сесіі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, якую склікаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»

Святлана Ціханоўская накіравала адмысловы зварот да Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, ЦВК і Белтэлерадыёкампаніі. У дакуменце кандыдат нагадвае, што паводле арт. 74 Выбарчага Кодэксу, усе кандыдаты на прэзідэнты з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць перад выбарнікамі. І калі кандыдат на прэзідэнта Лукашэнка будзе выступаць з пасланнем, якое пакажуць па тэлебачанні, то і іншыя кандыдаты маюць права на атрыманне эфірнага часу, роўна столькі ж, колькі патрачана на Лукашэнку. Тым больш, што пасланне Лукашэнкі адбудзецца за дзень да пачатку датэрміновага галасавання.

Святлана Ціханоўская
Фота: Святлана Лазарэнка / «Белсат»

Святлана Ціханоўская нагадвае, што кіраўнік краіны падпісаў адмысловы ўказ аб скліканні дэпутатаў адмыслова, каб выступіць з штогадовым пасланнем. Гэтае мерапрыемства пераносілася з красавіка. У выніку Лукашэнка вызначыў, што яно будзе праведзена пазней.

«Я так падумаў, што калі прэзідэнцкія выбары, то можам сумясціць пасланне (пашырыць яго, зрабіць больш стратэгічным) з праграмай цяперашняга прэзідэнта. Гэта адна з ідэй. Я нядаўна літаральна прыйшоў да такой ідэі. Можа быць, яшчэ нешта з’явіцца», – сказаў Лукашэнка.

Таму Святлана Ціханоўская адзначае, што і іншыя кандыдаты маюць права выступіць з сваёй праграмай на дзяржаўным тэлебачанні.

Hавiны
Перад выбарамі Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем
2020.07.24 16:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў