Ціханоўская на дзяржрадыё: Няўжо Лукашэнка разлічвае, збіваючы людзей, прымусіць іх сябе любіць?


Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё падзялілася пунктамі сваёй праграмы і распавяла, што будзе пасля яе перамогі, піша TUT.by.

Прэтэндэнтка заявіла, што не стане нічога абяцаць. Для гэтага, паводле яе, ёсць іншыя людзі, якія 26 гадоў раздаюць «пустыя абяцанні». Святлана Ціханоўская акрэсліла праблемныя кропкі краіны, якія, як яна лічыць, неабходна змяніць: масавая эміграцыя за мяжу, выміранне вёсак і маленькіх гарадоў і смерць людзей ад каронавіруса, «пакуль улада хавае ад іх рэальныя лічбы па захварэлы’, не забяспечвае меддапамогу, не плаціць лекарам годныя заробкі».

Hавiны
«Гэты ўжо зарыдаў». Лукашэнка заявіў, што ў справе Бабарыкі няма палітыкі
2020.07.20 09:48

Кандыдатка адзначыла, што гэтым летам людзей пачалі хапаць на вуліцах толькі за тое, што яны хацелі сваім подпісам падтрымаць вылучэнне прэтэндэнтаў ці падаць скаргу ў ЦВК.

«Няўжо дзейны прэзідэнт разлічвае, што, збіваючы людзей дубінкамі, кідаючы за краты, выпісваючы ім штрафы, ён прымусіць людзей сябе любіць? Ён што, сапраўды думае, што гвалтам, нахрапам, хамствам і сталай хлуснёй можна вырашыць праблемы ў эканоміцы, да якіх ён сам жа і прывёў нашу краіну? А колькі ён яшчэ збіраецца збіваць людзей і кідаць іх у турмы? Не прэзідэнт павінен нам указваць, як нам жыць і што нам рабіць, а мы самі павінны гэта вызначаць», – заявіла яна.

Hавiны
«Любы, хто не працуе на перамогу, працуе на ворага». Пракоп’еў апублікаваў адразу два новыя звароты
2020.07.20 09:13

Паводле яе, пасля Перамогі 9 жніўня плануецца правесці на працягу паўгода новыя выбары з усімі, хто захоча балатавацца. Падчас пераходнага перыяду краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба парушаў закон. Акрамя выбараў, Ціханоўская плануе прызначыць рэферэндум для вяртання Канстытуцыі 1994 года.

У якасці асноўных тэзісаў сваёй праграмы «Краіна для жыцця, дзяржава для людзей» яна назвала стварэнне новых працоўных месцаў у Беларусі, зняцце бар’ераў для малога і сярэдняга бізнесу, перагляд фінансавання стратных прадпрыемстваў, рэформа сістэм аховы здароўя і адукацыі/

Меркаванні
Казус Ціханоўскай: як ператварыць «сабачую пляцоўку» ў «Гайд-парк»?
2020.07.20 00:04

У вонкавай палітыцы кандыдатка выступае за незалежнасць.

«Мы яе не прадаем, мы ёю не гандлюем, мы мірныя людзі, мы будзем сябраваць з усімі, але толькі ў інтарэсах уласнай краіны», – сказала яна.

Ціханоўская падкрэсліла, што трэба «стварыць партнёрства на роўных, а не залежаць ад газавай і нафтавай іголкі».

Hавiны
Святлана Ціханоўская: Беларусы зразумелі, што мы адзіны народ
2020.07.19 23:36

МГ belsat.eu

Стужка навінаў