Ціханоўская атрымала большасць галасоў на шэрагу менскіх участкаў


Па выніках падлікаў галасоў на шэрагу выбарчых участках у Менску перамогу атрымала Святлана Ціханоўская. Такую інфармацыю «Белсату» паведамілі жыхары сталіцы, якія чакалі 9 жніўня выніковыя пратаколы.

Жыхары Менску, якія 9 жніўня чакалі выніковыя пратаколы на выбарчых участках распавядаюць, што ў гімназіі № 22 за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 78 % выбарнікаў. Адметна, што старшыня камісіі на гэтым участку падчас выбараў прымусіла выйсці з памяшкання незалежнага назіральніка.

Камісія ўчастка ў Новай Баравой агучыла, што за Ціханоўскую аддалі свае галасы 90 %. Яшчэ на двух участках, якія размяшчаюцца побач, за Святлану Ціханоўскую аддалі свае галасы 1200 і 900 выбарнікаў, у той час як за Лукашэнку прагаласавалі 400 і 150 чалавек адпаведна.

СК

Стужка навінаў