Апеляцыю БАТЭ па «справе Верамко» федэрацыя футболу разгледзіць 10 лістапада


Абноўлена. Беларуская федэрацыя футболу ў сувязі з «неабходнасцю атрымання дадатковай інфармацыі» перанесла прыняцце рашэння на 10 лістапада.


На раніцу прызначанае паседжанне Апеляцыйнага камітэту Беларускай федэраццыі футболу, на якім разгледзяць скаргу БАТЭ па «справе Верамко».

Слуханні пачаліся а 09:30.

Барысаўскаму клубу могуць вярнуць 3 пункты, забраную ў яго перамогу над «Слуцкам» (6:0).

За прысутнасць у заяўцы на гэты матч брамніка Сяргея Верамко, які нават не выходзіў на поле, БАТЭ пакаралі тэхнічнай паразай з лікам 0:3. Сяргея Верамко нельга было ўносіць у заяўку на матч, таму што ён несвоечасова заплаціў штраф за ранейшую дыскваліфікацыю.

Сам футбаліст сцвярджаў, што за дзень да гульні са «Слуцкам» спрабаваў перавесці грошы на рахунак федэрацыі, што пацвярджае аплатнае даручэнне. Грошы на рахунак не дайшлі, што і стала прычынай пазбаўлення БАТЭ пунктаў. Пры гэтым, у рахунку для аплаты, які прадаставіла федэрацыя футболу, была пэўная памылка.

На дадзены момант, за два туры да фінішу чэмпіянату, барысаўскі клуб займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы, на 4 пункты адстаючы ад лідара – салігорскага «Шахцёра».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол», фотаздымак са старонкі ў «Вконтакте» «Тарпеда-БелАЗ»

Стужка навінаў