Ці ведаюць менчукі, хто такі Андрэй Шорац?


У чым галоўнае дасягненне, якое зрабіў на сваім пасту старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац, які кіруе горадам ужо два гады?

У адным са сваіх інтэрв’ю ён сказаў, што гэта рэформа сістэмы ЖКГ. Паводле чыноўніка, у Менску быў створаны адзіны даведкавы цэнтр. Аплату тэхнічнага абслугоўвання давялі да 92 % ад сабекошту гэтай паслугі, а кошт аплатаў за капрамонт знізіўся ажно на 45 %.

Ці ведаюць менчукі прозвішча кіраўніка-рэфарматара Менгарвыканкаму?

«Ведала, але забылася», – кажа жанчына.

«Яны вельмі часта змяняюцца, таму не ведаю», – прызнаецца яшчэ адна апытаная.

«Я ведаю, што прэзідэнт Лукашэнка, і ўсё», – адказвае мужчына.

Больш адказаў глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў