Ці Служба бяспекі зламала Валэнсу? Інтэрв’ю з паплечнікам лідара «Салідарнасці»


Каму перашкаджае Валэнса – герой? Ці былыя «эсбэкі» маглі шантажаваць лаўрэата нобэлеўскай прэміі міру, калі ён быў прэзідэнтам? Ці камуністычная спецслужба зламала легендарнага лідара прафсаюзу «Салідарнасць»?
Справа з публікацыяй дакументаў, якія нібыта даказваюць супрацу былога прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы са Службай бяспекі, падзяліла Польшчу. Сяргей Пеляса паразмаўляў з вядомым польскім антыкамуністычным лідарам Хэнрыкам Вуецам, паплечнікам Леха Валэнсы ў «Салідарнасці», былым дэпутатам Сейму і віцэ-міністрам сельскай гаспадаркі.

[/vc_column_text][vc_column_text]Сяргей Пеляса: Чаму матэрыялы на тайнага супрацоўніка «Болека», то бок на Леха Валэнсу, апублікавалі менавіта цяпер, калі былога прэзідэнта Польшчы няма ў краіне?

Хенрык Вуец: Я б адразу запярэчыў. Вы сказалі: «Болека», то бок Леха Валэнсы». Гэта гіпотэза, гэта не праверана. Нават наадварот. Ёсць судовы прысуд які кажа што вельмі шмат матэрыялаў на Леха Валэнсу былі фальшывымі. Дарэчы, суд цяпер пра гэта нагадаў.

Чаму матэрыялы з сейфа міністра ўнутраных справаў Польскай Народнай Рэспублікі Чэслава Кішчака апублікавалі так хутка, цягам некалькіх дзён, без аніякага сурёзнага аналізу?

Гэта, на маю думку, памылка Інстытуту нацыянальнай памяці. Гэта непрафесійныя паводзіны. Навуковая ўстанова, якой з’яўляецца ІПН, павінна выкарыстоўваць навуковыя стандарты. Нельга выпускаць дакументы без іхнай ацэнкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”123879″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Я некалькі разоў сядзеў. Меў кантакты са Службай Бяспекі. Мяне дапытвалі. І я ведаю, што дзейнасць Службы бяспекі не палягала на вызначэнні праўды, але на фальшаванні, на шантажы, на пагрозах. Гэта ўстанова існавала дзеля таго, каб запужваць людзей. А не дзеля таго каб што-кольвек расследаваць.

Таму я, калі бяру нейкі дакумент з СБ (службы бяспекі), я дапускаю, што ён фальшывы. Я мушу яго праверыць. ІПН мусіць зрабіць тое самае, асабліва цяпер, калі вядома, што сярод гэтых апублікаваных цяпер дакументаў былі фальшывыя дакументы, што пацвердзіў суд.

Вельмі непрафесійныя паводзіны, калі спалучаюць фальшывыя з нефальшывымі. Гэтую працу трэба зрабіць. Яны не павінны паддавацца на папулісцкі ціск, маўляў, усё неадкладна трэба зрабіць. Бо надзейнасць важнейшая. Гэта памылка.

Вяртаючыся яшчэ на пачатак. Я не намякаў пра сапраўднасць дакументаў. Але меў на ўвазе, чаму іх апублікавалі, калі Лех Валэнса быў за мяжой?

Я думаю, выпадкова. Я не бачу тут канспірацыйнай тэорыі. Зрэшты, наагул я супраць усялякіх канспірацыйных тэорыяў. Гэта выпадкова. Гэта было рашэнне жонкі міністра Кішчака. Немаладой жанчыны. Яна шакаваная смерцю мужа. Я не хачу яе ацэньваць, але памылкай з боку ІПН была настолькі паспешлівая публікацыя. Гэта прывяло да шматлікіх непаразуменняў. У гэты момант шмат хто забірае свае словы назад. Усе тыя, хто спяшаўся заявіць, што гэтыя дакументы нешта даказваюць. Не, неабавязкова. Гэта трэба даследаваць. Гэта найважнейшае.

Вы сказалі, што яны паддаліся на папулістычны ціск. То бок ёсць у Польшчы асяроддзі ды асобы, якім перашкаджае Валэнса-герой і перашкаджае Валэнса-агент?

Гэта добрае пытанне. Валэнса-герой перашкаджаў ад моманту, калі стаў лідарам страйку ў жніўні 1980 г. Гледачы ў Беларусі не ведаюць, што зорка Валэнсы з’явілася яшчэ раней. У снежні 1979 г. Мы з сябрамі выдавалі падпольную газету «Работнік». Валэнса быў нашым сталым карэспандэнтам. Быў актывістам свабодных прафсаюзаў на балтыйскім узбярэжжы ў часы камунізму ў 1979 г. Ён у снежні таго ж года перад брамай Гданьскай верфі зрабіў прыгожую прамову. Ад гэтага моманту Служба бяспекі за ім назірала стала. Ён стаў аб’ектам сталага назірання і, магчыма, маніпуляцыі. То бок у Польшчы было шмат сілаў, якія хацелі яго высмеяць і прынізіць.
Былі падрыхтаваныя фальшывыя матэрыялы, каб ён не атрымаў Нобэля. Каб яго ачарніць. Гэтага было шмат. Гэта нармальная камуністычная методыка. Так заўсёды было і так ёсць.

Цяпер, каму перашкаджае тое, што цяпер Валэнса-агент. Перашкаджае, напрыклад, мне. Я не той, хто лічыць, што Валэнса быў святым ці ідэальным. Я сам перажыў непрыемны, цяжкі досвед з ім. У Польшчы людзі гэта ведаюць. Калі ў Польшчы сказаць «Хэню», бо я «Хэнек», «лічы, што ты ў адстаўцы», то кожны ведае, пра што гаворка. Гэта былі словы Валэнсы. Лічу, што ў яго шмат недахопаў. І ў мяне шмат недахопаў і ў кожнага з нас. Але ягоныя заслугі, пачынаючы ад 1978 года, калі ён далучыўся да «Салідарнасці», а асабліва ад 1980 года, бясспрэчныя. І няма ніводнага следу ад таго моманту, каб ён недзе паддаўся СБ.

Як гэта выглядала, напрыклад у сямідзясятыя гады. Ці кожны малады апазіцыянер, рабочы, атрымліваў прапанову, ці выбіралі паводле нейкіх крытэрыяў кандыдатаў на патэнцыйнага супрацоўніка?

Гэта таксама добрае пытанне. Спачатку, як гэта выглядала. Канешне гэта не выглядала, як тут.

Толькі, напрыклад, а 6 раніцы калі вы чулі галасы ў пад’ездзе, то мурашкі пачыналі бегаць на скуры. Бо вы разумелі, што прыйшла група Службы Бяспекі, каб зрабіць вобшук у вас. Усё перавернутае, раскіданае. А пазней допыты і арышт, у асноўным на 48 гадзінаў. Гэта вельмі вялікі стрэс.

Калі казаць пра інтэлігенцыю, то яны нас не білі. Мяне два разы пабілі, але гэта былі іншыя сітуацыі. Але супраць рабочых яны прымянялі вельмі жорскія метады. Каго яны бралі? Таго, хто вылучыўся. Хтосьці неяк праявіў сябе, нешта сказаў. Недзе падпісаўся. Мы дзейнічалі яўна. У тыя часы ў нас не было канспірацыі. Я падпісваўся, Хэнрык Вуец, адрас Нэсвэрска 3, кватэра 48. Тэлефон такі і такі. Кожны з нас, і Валэнса таксама. То бок калі нехта вылучыўся – адразу станавіўся прадметам зацікаўленасці Службы бяспекі. Ціску, запужвання сям’і, дзяцей, жонкі, усіх. Толькі каб зламаўся, здаўся. А ў тыя часы, пасля 1970-га, гэта вядома з гісторыі, у Гданьск прыехала некалькі сотняў агентаў Службы бяспекі, каб вербаваць супрацоўнікаў у СБ.

Шмат хто ў Польшчы казаў – ён мог прызнацца раней, у 1990-ыя гады. Пытанне, ці было ў чым прызнавацца? І калі так, то чаму ён не прызнаўся?

Так, так, Валэнса некалькі разоў казаў, што калі яго злавілі ў снежні 1970 года пасля снежаньскіхпадзеяў, што ён падпісаў нейкія дакументы. Шмат хто з рабочых пра гэта кажа, у тым ліку тыя, хто працаваў у гданьскай верфі. Чаму? Тады забілі некалькі дзясяткаў людзей.[/vc_column_text][vc_single_image image=”123866″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У людзей стралялі на вуліцах а потым іх патаемна хавалі ў нейлонавых мяшках на могілках. То гэта жах. Калі яны яго злавілі і трымалі пару дзён і казалі жонка, дзіцё і гэтак далей, то гэта рэчы, якія кожны чалавек павінен мець на ўвазе. Я яму веру, што ён тады нешта падпісаў.

Пасля такога ціску чалавек запужаны. Але таксама важна, каб з гэтага вызваліцца. Гэта мера чалавека – ці будзе баяцца надалей, ці вызваліцца. Валэнса вызваліўся, гэта запісана нават у гэтых дакументах. Што ён адкінуў далейшую супрацу. Напісана, што інтэнсіўная супраца была да сярэдзіны 1971 года, потым ён выкручваўся.

А ў 1976-м цалкам адкінуў гэтую супрацу. І ад таго моманту няма ніводнага следу. Такія ў іх запісы. Але гэта не значыць, што кожны дакумент адтуль праўдзівы, я пра гэта казаў. Гэта трэба спраўдзіць. Мне здаецца, што Валэнса спачатку пра гэта сказаў, а потым загнаны, я не ведаю, як загнаная асоба сябе паводзіць, ён змяніў свае словы. Я, як шмат хто, хацеў бы пачуць – ну было так і так. І па-мойму, ніхто не будзе на яго злавацца. Гэта быў папросту іншы перыяд.

З’яўляюцца такія абвінавачванні, намёкі, маўляў калі не прызнаўся, то яго ў 1990-ыя гады, калі ён быў прэзідэнтам. маглі шантажаваць гэтымі дакументамі. Мы іх апублікуем. калі вы нешта для нас не зробіце. Гэта магчыма?

Так, гэта праўда што такія абвінавачванні з’явіліся.

Ведаеце, калі быў самы важны момант для Польшчы і для Валэнсы, каб выкарыстаць такі метад? Гэта быў пачатак ваеннага становішча. Калі ў краіне ўводзяць ваеннае становішча. Армія выходзіць на вуліцу. У кожным прадпрыемстве ёсць камісар і войска. То гэта іншая сітуацыя. І тады аўтар гэта становішча, то бок генерал Ярузэльскі, чаго хоча? Ён хоча, каб лідар Салідарнасці сказаў: «Прабачце, сапраўды, мы зрабілі памылкі».

Але мы сядзем з панам генералам і ўсё выправім. Валэнса гэтага не зрабіў. Тады выкарыстоўвалі ўсялякія метады супраць яго. Каб ён лопнуў. Каб ён зламаўся. Былі такія, хто зламаўся. Лідар салідарнасці індывідуальных фермераў зламаўся. Я яго не абвінавачваю, бо час быў страшны. А Валэнса – не, калі ў той момант не зламаўся, то ніколі не зламаўся. І няма ніякіх доказаў. Гэта паклёп. Гэта лёгка. Кожнага можна агаварыць. Як кажуць – я не вярблюд, але не магу гэтага даказаць.

Больш пра «справу Валэнсы» – у праграме «Прасвет:

Стужка навінаў