Ці патрэбныя беларусам парады?


На нашай старонцы ў «Аднакласніках» мы зрабілі апытанне: «Ці патрэбныя нам парады?»

За дзень у апытанні прыняла ўдзел больш за тысячу чалавек. Абсалютная большасць супраць.

Канешне, не абышлося і без сварак. Некаторыя кажуць, што іх родныя прымалі ўдзел у вайне і таму для іх 3 ліпеня сапраўднае свята. Ім адказваюць тыя, чые блізкія таксама ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

«Мой дзед таксама ваяваў, але не ў ВАВ, а ў Другой сусветнай, якая пачалася 1 верасня 1939 году. І распачалі яе Гітлер і Сталін. Дзед абараняў Берасцейскую крэпасць у 1939 спачатку ад немцаў, а праз два тыдні ад саветаў. А пасля перамогі над Польшчай быў сумесны парад фашыстаў і сталіністаў», – піша карыстальнік Аляксандр Пруднікаў.

Але большасць незадаволеная менавіта эканамічным бокам гэтага свята.

«Паказуха і «выпендреж» за кошт апошняй кашулі з беларуса», – кажа карыстальніца Жана Кухарэнка.

Людзі кажуць, што лепей хваліцца не танкамі, а поспехамі ў эканоміцы, а грошы, што пайшлі на парад трэба было выдаць на паліклінікі.

Нагадаем, што ў аўторак, 3 ліпеня, «Белсат» зладзіць наўпроставую трансляцыю вайсковага параду ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасці, а потым – акцыі пратэсту Міколы Статкевіча.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў