Ці патаннее для беларусаў электрычнасць пасля запуску АЭС, невядома


Міністэрства энергетыкі Беларусі і зацікаўленыя ведамствы пралічваюць магчымыя сцэнары змены тарыфаў на электраэнергію для грамадзян з уводам у эксплуатацыю Астравецкай АЭС. Пра гэта 28 сакавіка распавёў намеснік кіраўніка ведамства Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго, галоўная задача – знайсці разумны баланс паміж інтарэсамі ў развіцці энергетычнай агаліне, канкурэнтаздольнасцю эканомікі і плацежаздольнасцю насельніцтва, паведамляе СБ.

«Такія напрацоўкі вядуцца, пралічваюцца магчымыя сцэнары», – сказаў ён, дадаўшы, што асноўная мэта – зрабіць эканоміку больш канкурэнтаздольнай з уводам АЭС, а не зменшыць выдаткі грамадзян.

Пры гэтым Міхаіл Міхадзюк ужо зараз бачыць патэнцыял для павелічэння экспарту электраэнергіі ў два разы. «З уводам атамнай станцыі магчымасці ўзрастуць», – заявіў намеснік міністра, піша БелТА.

Hавiны
Грыбаўскайце патлумачыла, чаму Літва супраць БелАЭС
2017.02.23 14:38

Але ёсць адна праблема: беларускі экспарт электраэнергіі быў накіраваны ў 2018 годзе на прыбалтыйскія краіны. Сёння ў Беларусі ёсць кантракты з кампаніямі, якія працуюць на літоўскую зону гандлёвай пляцоўкі Nord Pool, праз іх пастаўляецца на экспарт электраэнергія.

Разам з тым менавіта Літва з’яўляецца галоўным праціўнікам будаўніцтва беларускай АЭС. У прыватнасці, літоўскі бок плануе пачаць дэмантаваць усе лініі электраперадач, якія злучаюць нацыянальную энергасістэму з Беларуссю.

«Думаю, што гэта цалкам выразны сігнал Беларусі, што тыя планы, якія намі зацверджаныя, паслядоўна праводзяцца ў жыццё», – сказаў Жыгімантас Вайчунас, міністр энергетыкі Літвы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў