Ці Іран такі страшны, якім яго малююць медыі?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGV2w3M0QyU3hnZlUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Польскія падарожнікі Эва і Пётр Карвэцкія распавялі ў эфіры праграмы «ПраСвет» пра свае ўражанні ад паездкі ў адну з самых загадкавых краін свету – Іран.

Эва і Пётр Карвэцкія адзначылі, што дыктат уладаў у Іране не такі моцны, як пра гэта звыкліся пісаць заходнія медыі. На вуліцах падарожнікі заўважалі часам паліцэйскі ды вайсковы кантроль ці правяранні Рэвалюцыйнай гвардыі, якая кантралюе выкананне шарыяту, але ў зносінах з людзьмі не адчувалася ніякай напругі.

«У звычайным жыцці, калі мы наведвалі розныя месцы, святыні, мы не заўважалі паліцэйскага характару дзяржавы. У кантактах з людзьмі мы таксама нічога такога не бачылі. Праўда, невядома да канца, ці тое, што яны не хацелі размаўляць пра палітыку, – гэта страх ці нешта іншае? Паліцэйскай дзяржавы і таталітарызму мы там не прыкмецілі, апрача тых выпадкаў, калі мая жонка мусіла мець паранджу, калі мы наведвалі святыні», – падкрэсліў Пётр Карвэцкі.

Турыстам з Польшчы ніхто не сказаў ніводнага кепскага слова пра Амерыку ці Еўропу, ніхто не выказаўся адмоўна пра хрысціянства.

На думку Пятра Карвэцкага, Іран стаўся ахвярай супрацьстаяння паміж Захадам і Усходам, а ў сваю чаргу Ірану можна было б дазволіць мець ядравую зброю для раўнавагі ў рэгіёне, бо такую зброю мае Пакістан ды, верагодна, Ізраіль.

«З Іранам абышліся вельмі несправядліва, асабліва, улічваючы тое, што Іран прадстаўляе сабой спецыфічнае адгалінаванне ісламу – шыізм, які больш ліберальны і прыязны для Захаду. Я лічу, што санкцыі былі несправядлівыя ў адносінах да Ірану. Найбольш пацярпелі звычайныя людзі, вельмі частка дзеці, якія паміраюць у шпіталях, бо не хапае медыкаментаў. Я лічу, што скасаванне санкцыяў – гэта адпаведны крок у сферы бяспекі і асабліва лёсаў людзей, якія там жывуць. Гэта добры шлях», – мяркуе польскі аматар падарожжаў.

Больш – у відэаматэрыяле.

Праграма «ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. У апошнім выданні: чаму не разваліцца Шэнген; як Беларусь вярнулася ў Давос; тайваньскі выклік Кітаю ды іншае.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў